Парламент Паўночнай Македоніі ратыфікаваў пратакол аб далучэнні да NATO

Парламент Паўночнай Македоніі ўхваліў пратакол аб уступленні краіны ў NATO, паведамляе interfax.ru.

Парламентарыі падтрымалі дакумент аднагалосна. Пасля галасавання ля будынку заканадаўчага органа паднялі сцяг NATO.

Пад’ём сцягу NATO пад парламентам Паўночнай Македоніі. Крыніца: OGNEN TEOFILOVSKI / Reuters / Forum

Цырымонія падпісання пратакола аб далучэнні Паўночнай Македоніі да Паўночнаатлантычнага альянсу адбылася 6 лютага ў штаб-кватэры арганізацыі ў Бруселі. Пасля таго як усе 29 краіны NATO ратыфікуюць пратакол Паўночная Македонія стане трыццатым чальцом альянсу. Адзіная краіна ў NATO, якая пакуль не ўхваліла далучэнне Паўночнай Македоніі да альянсу, – гэта Іспанія. Чакаецца, што дакумент будзе ратыфікаваны іспанскім парламентам толькі ў сакавіку.

«Сяброўства ў самым магутным у свеце ваенна-палітычным альянсе з’яўляецца прывілеяй, але таксама велізарнай адказнасцю», – сказаў прэзідэнт Паўночнай Македоніі Стэва Пэндараўскі перад галасаваннем.

У 2018 годзе Грэцыя і Македонія падпісалі пагадненне аб перайменаванні Македоніі ў Паўночную Македонію. Сітуацыя вакол назвы гэтай краіны перашкаджала збліжэнню Македоніі з ЕЗ і NATO, паколькі супраць назвы Рэспубліка Македонія выступала Грэцыя, адна з абласцей якой таксама называецца Македоніяй.

Лукашэнка лічыць, што NATO і Захад абароняць Беларусь у выпадку, калі Расея парушыць суверэнітэт

ІІ belsat.eu

Hавiны