Парашэнка распавёў, чаму не прасіў працягнуць ваеннае становішча

Падчас паседжання Рады нацыянальнай бяспекі і абароны заявіў, што калі б не будучыя выбары ва Украіне, то Вярхоўную Раду прасілі б галасаваць за працяг ваеннага становішча ўва Украіне.

«Расейская пагроза нікуды не дзелася», – цытуе Парашэнку «hromadske».

«Буду з вамі шчыры, калі б не выбары, мы б папрасілі Вярхоўную Раду падоўжыць гэты ваеннае становішча», – сказаў украінскі лідар. – Мы гарантуем, што выбары прэзідэнта пройдуць 31 сакавіка 2019. Я пра гэта заяўляю».

Парашэнка адзначыў, што за месяц ваеннага становішча Украіна зрабіла нямала для ўмацавання абараназдольнасці, у тым ліку і на міжнароднай арэне.

Украіна ўвяла ваеннае становішча пасля захопу Расеяй украінскіх маракоў у Чорным моры. 22 з 24 арыштаваных маракоў ужо назвалі сябе ваеннапалоннымі.

Рэжым дзейнічаў апошнія 30 дзён у 10 вобласцях – Вінніцкай, Луганскай, Мікалаеўскай, Адэскай, Сумскай, Харкаўскай, Чарнігаўскай, Данецкай, Запарожскай, Херсонскай, а таксама ва ўнутраных водах Украіны Азова-Керчанскай акваторыі.

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксандр Турчынаў дапускае, што абмежаванні для ўезду мужчынаў, якія з’яўляюцца расейскімі грамадзянамі, могуць застацца і пасля спынення ваеннага становішча.

ДД

 

Hавiны