Парашэнка перамог у Аўстраліі


На выбарчым участку ў Аўстраліі, дзе ўжо завяршылася галасаванне ў другім туры выбараў прэзідэнта Украіны, палічылі галасы.

Паводле звестак пасольства Украіны ў Аўстраліі, на выбарчы ўчастак прыйшло 99 чалавек: Пятра Парашэнку падтрымалі 72 выбарнікі, Уладзіміра Зяленскага – 26. Адзін бюлетэнь прызнаны несапраўдным.

Выніковы пратакол. Фота – пасольства Украіны ў Аўстраліі

21 красавіка ў 19:30 у эфіры «Белсата» пачнецца спецвыданне праграмы «Вот так» пра фінал прэзідэнцкай кампаніі ва Украіне.

ЮВ/МВ belsat.eu

Стужка навінаў