Паранены ў Анкары беларускі дыпламат у цяжкім стане

Лекары ў Турцыі працягваюць змагацца за жыццё дарадцы-пасланца амбасады Беларусі Аляксандра Паганша. Напярэдадні вечарам у дыпламата страляў мясцовы жыхар. У выніку беларус шпіталізаваны ў цяжкім стане.

«Уначы дыпламату зробленая экстраная аперацыя, якая прайшла паспяхова. Але лекары ацэньваюць яго стан як цяжкі, ён да гэтага часу ў рэанімацыі», – цытуюць словы прэс-сакратара беларускага МЗС Анатоля Глаза RIA,

Нападнік пасля стрэлаў у дыпламата скончыў жыццё самагубствам.

Паводле інфармацыі турэцкіх СМІ, ён быў суседам беларускага дыпламата. Паміж ім быў даўні канфлікт.

Аляксандр Паганшаў у амбасадзе ў Анкары адказвае за адміністратыўныя пытанні.

У Турцыі расстралялі амбасадара Расеі. Забойства трапіла ў жывы эфір ТБ

СК belsat.eu

Hавiны