Паранены на Данбасе беларускі добраахвотнік спадзяецца аднавіць зрок


Беларусу Дзмітрыю Рубашэўскаму (пазыўны «Ганс»), які атрымаў раненне 16 траўня ў баю пад Мар’інкай у Данецкай вобласці, медыкі абяцаюць аднавіць зрок у воку, што выжыў. Пра гэта ён распавёў у інтэрв’ю gazeta.ua.

Нагадаем, у баю пад Мар’інкай «Ганс» атрымаў цяжкія раненні. Адно вока выратаваць не ўдалося, за іншае змагаліся лекары афтальмолагі. Валанцёры абвясцілі збор сродкаў на лячэнне Рубашэўскага.

На пытанне журналістаў, як ён цяпер бачыць, добраахвотнік адказаў: «Вельмі мутна, і абяцалі аднавіць зрок у воку, што выжыў». «Ганс» дадаў, што ў будучым плануе вярнуцца на Данбас, «калі зрок адновіцца дастаткова».

Рубашэўскі таксама распавёў, што лячэнне адбываецца за сродкі, што сабралі валанцёры і ніякіх выплатаў ад дзяржавы ён не атрымлівае.

Дзмітрый Рубашэўскі (пазыўны «Ганс») – 27-гадовы беларускі добраахвотнік з Берасця. З 2016 года ваяваў на Донбасе ў складзе штурмавой роты «Правага сектару». У снежні 2017 года яго ўзнагародзілі ордэнам «Народны герой Украіны», заснаваным украінскімі валанцёрамі. Летась Рубашэўскі даў вялікае інтэрв’ю belsat.eu. Сярод іншага ён заявіў, што прытрымліваецца нацыянал-сацыялістычных поглядаў. «Я прыхільнік нацыянал-сацыялізму, але не гітлераўскага, не нямецкага. А каб для ўсёй Еўропы. Усё мадэрнізуецца, і нацыянал-сацыялізм таксама. Трэба, каб усе жылі разам, краіны дапамагалі адзін аднаму, не было імперыяў», – сказаў Рубашэўскі.

Hавiны
«На фронце кажуць: калі б у нас кіраваў Лукашэнка, вайна даўно б скончылася», – беларус, які атрымаў ордэн «Народны герой Украіны»
2018.01.24 13:15

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў