Параненаму беларускаму дыпламату дазволілі спатканні з роднымі


Стан здароўя параненага ў Турцыі беларускага дыпламата палепшыўся. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Анатоль Глаз.

Hавiны
У Турэччыне стралялі ў беларускага дыпламата: ён у цяжкім стане
2019.07.24 22:31

Зараз дыпламат ужо знаходзіцца ў прытомнасці, яго стан палепшыўся, яму дазволілі спатканні з сям’ёй, перадае БелТА.

Чакаецца, што 26 ліпеня яго перавядуць з рэанімацыі. Разам з тым лекаванне, як прагназуецца, зойме працяглы час, адзначыў Анатоль Глаз.

На днях пацярпелага плануе наведаць амбасадар Беларусі ў Турэччыне.

Hавiны
Маглі не спадабацца паводзіны дзяцей: Макей назваў прычыну нападу на дыпламата
2019.07.25 15:57

Нагадаем, што ўвечары 24 ліпеня ў Анкары быў моцна паранены дарадца-пасланец амбасады Беларусі Аляксандр Паганшаў. Нападнік скончыў жыццё самагубствам.

Сварку, якая прывяла да нападу на беларускага дыпламата ў Турэччыне, магла выклікаць незадаволенасць псіхічна хворага нападніка паводзінамі беларускіх дзяцей, якія гулялі ў двары.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў