Папулярныя тэлеграм-каналы заклікаюць увесці ў Беларусі каранцін


Папулярныя беларускія тэлеграм-канал выступілі з супольнай заявай адносна сітуацыі з распаўсюдам каронавіруснай інфекцыі COVID-19 у Беларусі.

У сваёй заяве адміністратары беларускіх тэлеграм-каналаў заклікаюць кіраўніцтва краіны як мага хутчэй увесці каранцін ва ўсіх навучальных установах Беларусі, увесці і максімальна старанна ажыццяўляць медычны кантроль на ўсіх межах Беларусі з суседнімі дзяржавамі і ў аэрапортах.

Таксама ад уладаў патрабуюць падрыхтаваць радыё- і тэлезвароты да нацыі «з растлумачэннем усёй сур’ёзнасці сітуацыі з развіццём каронавіруса і, наадварот, спыніць заспакаяльныя заявы, пасля якіх людзі саслабляюць кантроль за ўласнай бяспекай».

Hавiны
Колькасць інфікаваных каронавірусам у Беларусі можа вырасці да 32
2020.03.14 14:16

Апроч таго, аўтары звароту патрабуюць своечасова і празрыста паведамляць дэталі аб сітуацыі з распаўсюдам віруса ў Беларусі і новыя выпадкі заражэння: колькасць, населены пункт, месца працы ці навучання, але не парушаючы пры гэтым медычную таямніцу.

Зварот падпісалі 72 тэлеграм-каналы, у тым ліку @nexta_tv, @nexta_lite, @belamova, @mc_maxim, @vandroukiby, @studentyBY, @mkbelarus, @palchys, @tuteishi, @belarus_economy, @MirovichMedia, @Incidentbelarus, @banana_by, @belarusian_history, @pureminsk, @hahaby ды іншыя.

13 тыс. чалавек падпісаліся за каранцін у школах

Між тым падобную петыцыю з патрабаваннем увесці каранцін ва ўсіх навучальных установах для прафілактыкі эпідэміі каронавіруса падпісалі ўжо больш за 13 тыс. чалавек.

Падазронага на заражэнне каронавірусам транспартуюць у адну з менскіх лякарняў.
Фота: VASILY FEDOSENKO / Reuters / Forum

У звароце таксама патрабуюць увесці абавязковае тэставанне на наяўнасць каронавіруса ўсіх студэнтаў, якія прыязджаюць з-за мяжы, і іх аднагрупнікаў, якія маглі кантактаваць з імі, ды ўстанавіць абавязковы 14-дзённы каранцін для студэнтаў, якія прыбываюць з краін з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі з COVID-19.

Hавiны
Як беларусы замежжа перажываюць сітуацыю з каронавірусам?
2020.03.14 17:27

Апроч таго, на думку падпісантаў петыцыі, неабходна забараніць масавыя падзеі ва ўстановах адукацыі, перавесці іх на дыстанцыйнае навучанне, рэгулярна ладзіць дэзынфекцыю інтэрнатаў, забяспечыўшы іх сродкамі асабістай гігіены і дэзынфекцыі за кошт бюджэту.

«Несвоечасовае прыняцце прафілактычных мераў у Італіі прывяло да катастрафічнага, непадʼёмнага для сістэмы аховы здароўя, узроўню заражэння. Падобная сітуацыя склалася ў Іране і Паўднёвай Карэі. Каб пазбегнуць гэтага ў Беларусі, трэба прыняць меры ўжо зараз», – гаворыцца ў петыцыі.

Яе аўтары падкрэсліваюць, што зберагчы сталых людзей немагчыма, «пакуль мільёны дзяцей, маладых людзей і дзяўчат, якія пастаянна наведваюць школы, гімназіі, каледжы, ліцэі і ўніверсітэты і жывуць з імі разам».

Hавiны
У Беларусі каранціну не будзе. І вось чаму
2020.03.15 11:36

Між тым беларускае Міністэрства аховы здароўя адказала на «панічныя настроі» і крытыку «дзеянняў, або, як многія лічаць, бяздзеянняў» ведамства. У заяве адзначаецца, што ані каранцін у навучальных установах, ані закрыццё межаў у краіне не плануецца.

  • Пры гэтым мяжу з Беларуссю закрываюць самі суседнія краіны: Латвія, Літва, Польшча ды Украіна. Адзіная адкрытая мяжа застаецца толькі з Расеяй.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў