Паплечнікі Каліноўскага хацелі падняць на ногі ўсю Расею


Ці ведалі вы, што паўстанне 1863 года планавалі ўзняць на тэрыторыі ўсёй Расейскай імперыі, а адным з эпіцэнтраў магла стаць Казань? Пра гэта ідзе мова ў выданні белсатаўскага ток-шоу «Intermarium», прысвечаным асобе Кастуся Каліноўскага.

Гісторык Васіль Герасімчык з Горадні, які даследуе жыццё і дзейнасць Кастуся Каліноўскага, распавёў, што такая ідэя існавала з часоў паўстання 1830-31 гадоў. Тады яе прыхільнікамі былі Шыман Канарскі і Міхал Валовіч.

Глядзець іншыя выданні ток-шоу «Intermarium»

Напачатку 1860-х паўстанцкія арганізацыі былі не толькі ў Пецярбургу (дзе ў свае шэрагі Кастуся Каліноўскага прынялі Яраслаў Дамброўскі ды Зыгмунт Серакоўскі), але і ў Маскве і Казані. У апошняй, дарэчы, планаваўся адзін з самых значных выбухаў паўстання. У выніку там арыштавалі больш як 30 чалавек, пяцёра з якіх расстралялі.

Чаму расейскія часткі, якія доўга стаялі на беларускіх землях, не хацелі душыць паўстанне? З якой сям’і паходзіў Кастусь Каліноўскі? І калі ён стаў лічыць сябе беларусам? Глядзіце поўнае выданне ток-шоу «Intermarium».

Не прапусціце >>> Усе падрабязнасці пра развітанне з Каліноўскім і іншымі паўстанцамі ў Вільні 22 лістапада 2019 года

Выява на перадпраглядзе мае ілюстрацыйны характар. На ёй прадстаўлены касінеры 1863 года, крыніца wikipedia.org

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў