Папа Рымскі назваў каронавірус «рэакцыяй прыроды» на глабальнае пацяпленне


Пандэмія каронавіруса можа быць рэакцыяй прыроды на безадказныя дзеянні чалавека, якія спрычыніліся да зменаў клімату, мяркуе Папа Рымскі Францішак.

Пантыфік заявіў, што чалавецтва мусіць замарудзіць актуальныя тэмпы спажывання і вытворчасці, а таксама навучыцца разумець прыроду.

«Мы не адрэагавалі на катастрофы. Хто цяпер кажа пра пажары ў Аўстраліі або памятае, што 18 месяцаў таму на лодцы можна было перасекчы Паўночны полюс, бо ўсе леднікі расталі? Хто цяпер гаворыць аб паводках?», – цытуе пантыфіка CNN.

Паводле Францыска, пандэмія – вынік безадказнага стаўлення чалавека да прыроды.

«Я не ведаю, ці было гэта помстай прыроды, але гэта, безумоўна, з’яўляецца рэакцыяй прыроды», – заявіў кіраўнік Папа.

Па стане на 8 красавіка ў свеце было зарэгістравана 1 млн. 464 тыс. выпадкаў інфікавання SARS-CoV-2.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў