Пан прызначыў іх каханай апазіцыяй!

Усе выказаліся з нагоды «Вялікай размовы»? Ну, вось і малайцы. У мяне ўсяго толькі некалькі дапаўненняў.

Hавiны
«Пазабіваць усіх за суверэнітэт – не мая пазіцыя». Прэс-канферэнцыя Лукашэнкі
2019.03.01 08:26

Першае дадатак. Тут нехта ў сацыяльных сетках іранізаваў над Іосіфам Сярэдзічам, які патрабаваў дыялогу ўлады з апазіцыяй? Уласна кажучы, адказ мы і атрымалі. А Іосіф Паўлавіч падчас гэтага адказу нават прысутнічаў.

Hавiны
Іосіф Сярэдзіч: Падчас прэс-канферэнцыі Лукашэнкі было адначасова і горача, і холадна
2019.03.01 18:47

Апазіцыя была нарэшце прадстаўлена за адным, цалкам нават круглым, сталом з кіраўніком дзяржавы, атрымала магчымасць з ім паразмаўляць, а некаторыя апазіцыянеры нават заслужылі ласкавага тузання па шчацэ ў выглядзе дэманстрацыі ведаў іх імёнаў:

– Дзе там у нас Яраслаў? Ну, вось, ён настолькі асмялеў, Карл, што нават прапануе мне пажыццёвае кіраванне ў абмен на рынкавыя рэформы! Не, сябручок, я не настолькі ненавіджу ўласны народ, каб мяне вывозілі з улады на катафалку. Пажыццёвага кіравання мне не трэба – але і рынкавыя рэформы, будзь ласка, пасля мяне. Калі застанецца, што рэфармаваць, вядома.

– А, Алег? Не, вядома, я за беларускую «мову». Але ж ты, Карл гэтакі, дома, хутчэй за ўсё, з дзецьмі і жонкай на расейскім «вялікім і магутным» размаўляеш? Таму даруй, афіцыйнага перакладу заканадаўства на «мову» не будзе. Калі ты ўжо гэтак хочаш, калі ласка, перакладай уласнымі сіламі, а мы табе нават капейчыну за гэта дакінем. Не ўсё ж табе па апазіцыйных мітынгах са скрынкай для міласці швэндацца. Ды і грошай у апазіцыі сёння няма – Макей з гэтым, як яго – Шапэнгаўэрам, ці што? – не, з Адэнаўэрам пастараліся. Я дам. Ты там да Іванаўны звярніся, калі што, калі закон пра пенсію першаму прэзідэнту перакладзеш…

– Гісторыя ў нас настолькі багатая, што з Расеяй нас ні адзін Валянцін не пасварыць? Праўда, Валянцін? Што ты там пачырванеў, Карл, у кутку, Валік? Мы ж з табой ад аднаго мікрафона выступалі – так, праўду кажу? Вось бачыце, кажу праўду!

Гэта, вядома, злосная кпіна над тымі, хто заслужыў тузання (таму двукоссі я не стаўлю, каб ніхто не падумаў, што ён усё гэта не толькі падумаў, але і ў голас прамовіў). Вы ж усе хіба пра падобны эксклюзіў марылі, сябры мае? Не? Ну, тады мы з вамі проста ідыёты.

Hавiны
«Сімпатычная, худзенькая чыноўніца». Феміністак абурылі заявы Лукашэнкі
2019.03.02 09:47

А другое дапаўненне цалкам зразумела. Нам з экрана шчасна прадэманстравалі некаторую колькасць палітычных нябожчыкаў, якіх улада ў бліжэйшы час ліха ўгаворыць пайсці на парламенцкія выбары і выйграць іх. Гэта не Статкевічу з Саннікавым адказ. І нават не Мілінкевічу з Караткевіч. Гэта адказ Севярынцу, Матолька, Белавусу, Дашкевічу. Новаму апазіцыйнаму пакаленню, якое дэманструе сваю жыццяздольнасць па-за залежнасцю ад літасцівага погляду правадыра. Гэтых хлопцаў у парламент не пусцяць. Таму ім, моладзі гэтай, усё ўслых і сказалі – і пра Курапаты, і пра БНР-101. Яны сваё на Бангалор не выхадзілі, на дзяржслужбе не выстаялі, ад пабояў не зламаліся і гутаркі з Марзалюком не праходзілі. Не будзе іх там.

Hавiны
Лукашэнка папярэдзіў, што Дня Волі на стадыёне «Дынама» не будзе
2019.03.01 11:52

А старыя зомбі – нават будуць. Чаму ж не быць? Яны ж не такія ўжо і страшныя. Праўда, Валік? Ух, які любы. Не чырваней там, не чырваней. Патрыёт. Дэмакрат. Не Зянон.

У каго яшчэ ёсць пытанні да прэзідэнта?

У мяне – няма.

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Стужка навінаў