Памёр вядомы расейскі хірург-анколаг Андрэй Паўленка


У Санкт-Пецярбургу 5 студзеня памёр Андрэй Паўленка – адзін з самых паспяховых хірургаў-анколагаў Расеі. У апошнія два гады ён вёў відэадзённік пра сваю барацьбу з ракам страўніка. Пра гэта піша выданне «Такие дела».

У сакавіку 2018 года анколаг Андрэй Паўленка даведаўся, што ў яго рак страўніка трэцяй стадыі. У гэтым выпадку шанец на выздараўленне – каля 5%. Развіццё пухліны працякала ва ўтоенай форме і бессімптомна. Андрэй вырашыў публічна распавядаць пра сваю барацьбу з хваробай у фармаце відэаблога, каб данесці інфармацыю аб дыягностыцы і лячэнні захворвання да як мага большай колькасці людзей. Ягоны праект «Жыццё чалавека» зʼявіўся на платформе выдання «Такие дела».

Нягледзячы на барацьбу з ракам, Паўленка працягваў працаваць лекарам і адкрыў дабрачынны фонд падтрымкі і развіцця анкалагічнай дапамогі.

Друзья! Мой жизненный путь завершается! К сожалению моя болезнь оказалась коварнее и ее развитие за последние 2 месяца…

Opublikowany przez Андрей Павленко Środa, 1 stycznia 2020

1 студзеня 2020 года ён напісаў развітальны пост, дзе прызнаў, што развіццё хваробы ў апошнія месяцы не пакінула яму шанцаў і ягоны жыццёвы шлях завяршаецца. Адначасова ён заклікаў людзей з анкалагічнымі захворваннямі не апускаць рукі.

Выданне «Такие дела» сёння апублікавала відэазварот Паўленкі, які ён загадзя падрыхтаваў да дня сваёй смерці.

У сваім відэазвароце лекар распавёў пра заснаванне гранта імя Андрэя Паўленкі для медыяпраектаў, якія распавядаюць пра барацьбу людзей з анкалагічнымі захворваннямі. Грошы для гранта збіраюць на сайце Patreon. Палову сабранай сумы будуць пералічваць сямʼі Паўленка, іншую палову размяркуе грантавы камітэт на медыяпраекты.

Раней Паўленка стаў лаўрэатам незалежнай прэміі падтрымкі прафесійнай журналістыкі «Рэдкалегія», атрымаў прэмію Moscow Urban Forum за лепшы дабрачынны і сацыяльны праект. Таксама ён стаў лаўрэатам прэміі «Headliner года».

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў