Памёр трэнер Вольгі Корбут і Алены Валчэцкай

На 88-м годзе жыцця памёр заслужаны трэнер БССР і СССР, ганаровы грамадзянін Горадні Рэнальд Кныш. Пра гэта паведаміла Міністэрства спорту і турызму Беларусі.

Рэнальд Кныш. Фота: mst.by

Рэнальд Кныш нарадзіўся ў 1931 годзе ў Капылі. У 1949 годзе ён стаў абсалютным чэмпіёнам БССР сярод юніёраў па спартовай гімнастыцы, а ў 1955-ым скончыў Менскі інстытут фізкультуры.

З 1953 года Рэнальд Кныш працаваў трэнерам у Гарадзенскай дзіцячай спартовай школе № 3. Ён быў трэнерам алімпійскай чэмпіёнкі 1964 года Алены Валчэцкай і чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнкі 1972 і 1976 гадоў Вольгі Корбут.

Вольга Корбут знайшла свой медаль ў музеі спорту ў Маскве

Рэнальд Кныш вынайшаў каля 30 новых элементаў спартовнай гімнастыкі.

МГ belsat.eu

Hавiны