Памёр Сямён Домаш – кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2001 года


Як стала вядома belsat.eu, 9 лютага ва ўзросце 69 гадоў сышоў з жыцця Сямён Домаш – былы палітык, дзяржаўны дзеячы і кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2001 года. Пра гэта распавялі знаёмыя Домаша.

Паводле папярэдніх дадзеных, у палітыка спынілася сэрца, калі ён быў за стырном аўто.

Сямён Домаш нарадзіўся ў вёсцы Тумашы Ляхавічскага раёну Берасцейскай вобласці ў 1950 годзе. Прайшоў шлях ад простага механіка да дырэктара аўтакамбінату ў Гародні. У канцы 80-х займаў кіроўныя пасады ва ўладзе на Гарадзеншчыне. У 1993 годзе стаў старшынём Гарадзенскага аблвыканкаму, выступаў за пашырэнне паўнамоцтваў мясцовых органаў улады. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савету Беларусі. Падчас рэферэндуму 1996 года выступіў супраць палітыкі Лукашэнкі, перайшоў у апазіцыю.

Адзін з кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 2001 года. Напярэдадні галасавання зняў сваю кандыдатуру на карысць Уладзіміра Ганчарыка. Пасля сышоў з палітыкі, узначальваў адно з дзяржпрадпрыемстваў у Горадні, у 2017 годзе ўладкаваўся на працу на прадпрыемства ABC.

Hавiны
Гісторыі былых кандыдатаў: «Не жыву, а выжываю! Кручуся, як магу!»
2015.09.30 10:13

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў