Савецкі і расейскі рэжысёр Марлен Хуцыеў памёр ва ўзросце 93 гадоў у маскоўскім шпіталі.
Сёлета 5 студзеня памерла таксама жонка Хуцыева. Сам рэжысёр знаходзіўся ў шпіталі з канца 2018 года.
Хуцыеў аўтар такіх савецкіх фільмаў, як «Вясна на Зарэчнай вуліцы», «Два Фёдара», «Застава Ільіча», «Быў месяц травень», «Бясконцасць».