Памёр Міхась Міцкевіч – сын Якуба Коласа


Паэт Уладзімір Някляеў паведаміў у сацсетках, што сышоў з жыцця беларускі навуковец Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч, сын Якуба Коласа.

Міхасю Міцкевічу было 94 гады.

ВІДЭА
Сын Якуба Коласа чытае забаронены верш свайго бацькі. Відэафакт
2017.11.04 18:17

Міхась Міцкевіч – беларускі навуковец у галіне апрацавання металаў, доктар тэхнічных навук. Міхась Канстанцінавіч быў маладзейшы з трох сыноў Якуба Коласа.

Ён нарадзіўся ў 1926 годзе ў Менску. Пасля школы паступіў у Варонежскі авіяцыйны інстытут на машынабудаўнічы факультэт (інстытут знаходзіўся ў Ташкенце ў час эвакуацыі); у тым самым годзе перавёўся ў Маскоўскі авіяцыйны інстытут на аналагічны факультэт. У 1947 г. пераехаў у Менск. У 1949 г. скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (цяпер – БНТУ) па спецыяльнасці «тэхналогія машынабудавання».

З 1949 г. працаваў у Фізіка-тэхнічным інстытуце Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, дзе займаў пасады малодшага навуковага супрацоўніка (1949–1961), галоўнага інжынера лабараторыі (1961–1968), загадчыка лабараторыі (1969–1993). З 1993 г. – галоўны навуковы супрацоўнік.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў