Памёр Эньё Марыконэ – аўтар музыкі з «Прафесіянала»


Эньё Марыконэ.
Фота: enniomorricone.org

Вядомы італьянскі кампазітар Эньё Марыконэ памёр на 92-м годзе жыцця, паведаміў тэлеканал Rainews24.

Некалькі дзён таму кампазітар зламаў сцягно і памёр у ноч на 6 ліпеня у адной з клінік Рыму “ад наступстваў падзення”.

Эніа Марыконэ нарадзіўся ў Рыме ў сям’і музыкі, скончыў кансерваторыю. Спачатку выступаў у начных клубах і гатэлях, пазней працаваў у тэатры. У 1950 годзе пачаў аранжаваць папулярныя песні для радыё і тэлебачання, а з 1966-га стаў пісаць музыку да фільмаў.

Шырокую вядомасць музыка атрымаў дзякуючы працы над спагецці-вестэрнамі. Ён пісаў музыку для фільмаў Сэрджа Леонэ, Бэрнарда Берталюччы, Рамана Палянскага, Кўэнтына Тарантына і шмат каго іншых.

Агулам Марыконэ напісаў музыку для 400 фільмаў і серыялаў, атрымаў два “Оскары”, тры “Залатыя глобусы”, шэсць прэміяў BAFTA і іншыя ўзнагароды. Адной з найбольш вядомых ягоных песняў з’яўляецца “Chi Mai”з фільму “Прафесіянал”.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў