Памёр амерыканскі актор Кірк Дуглас, які нарадзіўся ў сям’і эмігрантаў з-пад Магілёва

Кірк Дуглас. Фота: PA / PA Images / Forum

Легендарны амерыканскі актор Кірк Дуглас памёр ва ўзросце 103 гады, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Кірк Дуглас нарадзіўся ў 1916 годзе ў Нью-Ёрку ў сямʼі, якая зʼехала ў ЗША з Магілёўскай губерні. У 40-х гадах актор пачаў здымацца ў кіно. Агулам Дуглас зняўся ў больш чым 90 фільмах.

«З найвялікшым жалем я і мае браты абʼяўляем, што Кірк Дуглас нас сёння пакінуў. Для свету ён быў легендай, акторам з »залатога стагоддзя« кіно… Але для мяне і маіх братоў ён быў проста татам», – заявіў яго сын Майкл Дуглас.

Памёр беларускі рэжысёр Барыс Луцэнка. Развітанне – 7 лютага

СК belsat.eu

Hавiны