Памятную шыльду на месцы вялікай сінагогі адкрылі ў Глыбокім


Адкрыццё памятнай шыльды на месцы былой сінагогі. Фота – Леанід Юрык/«Белсат»

Падзея адбылося 18 чэрвеня ў межах адукацыйнага турыстычнага семінару.

На адкрыцці прысутнічала габрэйская дэлегацыя на чале з амбасадарам Ізраіля Алёнам Шогамам, прадстаўнікі мясцовая ўлады, грамадскасць, журналісты. Урачыстае адкрыццё правялі амбасадар Ізраіля і кіраўнік Глыбоцкага раёну Аляксандр Шубскі.

«Адкрыццё памятнага знака на месцы былой сінагогі з’яўляецца пацверджаннем нашага імкнення захаваць гістарычную памяць для будучых пакаленняў», – сказаў Аляксандр Шубскі.

Падчас адкрыцця памятнага знаку. Фота – Леанід Юрык/«Белсат»
Дэлегацыя гасцей накіроўваецца да памятнага знаку. Фота – Леанід Юрык/«Белсат»

Алён Шогам адзначыў:

«Нас звязвае агульная гісторыя, якая на нейкім этапе стала вельмі балючай. І калі мы ёй сёння займаемся, мы яе не забываемся, стараемся яе запомніць і нагадаць пра яе іншым, каб гэтага больш ні з кім не здарылася».

Амбасадар Ізраіля Алон Шогам. Фота – Леанід Юрык/«Белсат»
Кіраўнік Глыбоцкага раёна Аляксандр Шубскі. Фота – Леанід Юрык/«Белсат»

Сінагога ў Глыбокім была пабудаваная ў 1742 годзе на месцы драўлянай сінагогі, якая была знішчаная падчас пажару. У гэтай сінагозе маліўся ў свой час і Эліязэр Бэн-Ягуда, адраджальнік сучаснага іўрыту, падчас сваёй вучобы ў Глыбоцкім. Да Другой сусветнай вайны ў горадзе дзейнічалі дзве сінагогі і каля дзесяці габрэйскіх малітоўных дамоў. Будынак быў знішчаны падчас апошняй вайны.

Памятная шыльда на месцы былой сінагогі ў Глыбокім. Фота – Леанід Юрык/«Белсат»
Пачатак экскурсіі. Фота – Леанід Юрык/«Белсат»

Зміцер Лупач, фота аўтара belsat.eu

Стужка навінаў