Актуальную версію дакументу распрацавалі летась у траўні. Некаторыя пазіцыі ці іх адсутнасць насцярожваюць абаронцаў жывёлінаў. Гэтак з законапраекту цалкам выдалены раздзел «Адлоў жывёл», што рэгламентуе дастаўку бяздомных жывёлінаў у пункты часовага ўтрымання.
МАРГАРЫТА ПУШКЕВІЧ, СТАРШЫНЯ АБʼЯДНАННЯ «ЗААСВЕТ»:
«На наш погляд самыя галоўныя пункты гэта працягванне ў законе выкарыстання курарападобных прэпаратаў пры адлове жывёлаў пры каторых ніводная жывёліна не застаецца жывой. Гэта было зроблена з папушчальніцтва сельскай гаспадаркі».
Сярод іншага дакумент забараняе ўтрымліваць больш за дзве сабакі і коткі ў кватэры, а таксама абавязвае гаспадароў чыпіраваць сваіх пітомцаў. Трывожыць абаронцаў і пытанне гвалту над жывёламі.
У крымінальным кодэксе ёсць магчымасць пакарання за скуралупства, але яго рэдка выкарыстоўваюць, азначаюць адмыслоўцы.
МАРГАРЫТА ПУШКЕВІЧ, СТАРШЫНЯ АБʼЯДНАННЯ «ЗААСВЕТ»:
«Суддзі нашыя вельмі своеасабліва ёй карыстаюцца, так, за забойства шчаня ў Віцебску чалавек адсядзеў усяго 5 сутак арышту, ці можна гэта назваць пакараннем?».
Цяпер абаронцы жывёлінаў пачалі збіраць подпісы пад зваротам да Палаты прадстаўнікоў з просьбаю ўнесці адпаведныя змены ў законапраект. Свае заўвагі любы ахвотны таксама можа пакінуць на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
НХ, «Белсат»