Памілаванне ўкраінскага журналіста Шаройкі адкладаецца «да наступлення пэўных умоваў»


Украінскі журналіст Павел Шаройка, асуджаны ў Беларусі за шпіянаж на 8 гадоў пазбаўлення волі, падаў прашэнне аб памілаванні, але яно пакуль на разглядзе. Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага пракурора Беларусі Аляксей Стук, перадае «Интерфакс».

«Ён падаваў прашэнне аб памілаванні. Камісія яго разглядае», – сказаў Стук на прэс-канферэнцыі ў аўторак у Менску.

Намеснік генпракурора адзначыў, што «канчатковае рашэнне адкладзена да наступлення пэўных умоваў», не патлумачыўшы, пра якія ўмовы ідзе гаворка.

Пра затрыманне Шаройкі стала вядома 20 лістапада 2017 года. Па дадзеных Камітэту дзяржбяспекі Беларусі, каардынаваў выведку супрацоўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Ігар Скварцоў, які нібыта дзейнічаў пад прыкрыццём пасады саветніка пасольства Украіны ў Менску. За дзейнасць, не сумяшчальную з дыпламатычным статусам, Скварцоў быў высланы з Беларусі.

Украіна, кіруючыся прынцыпам узаемнасці, выслала з краіны беларускага дыпламата.

19 лютага 2018 года Вярхоўны суд Беларусі на закрытым паседжанні прысудзіў Шаройку да васьмі гадоў пазбаўлення волі за шпіянаж.

Hавiны
Карэспандэнта «Украінскага радыё» Паўла Шаройку не памілавалі. Цяпер ён у бабруйскай калоніі
2019.01.22 20:01

КА belsat.eu

Стужка навінаў