Памежнікі раскрылі канал перакідвання іракцаў у Еўразвяз


26 студзеня беларускія і літоўскія памежнікі выявілі канал незаконнай транзітнай міграцыі ў краіны ЕЗ грамадзянаў Іраку, паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэту.

«Усе памагатыя і арганізатары супрацьпраўнай дзейнасці затрыманыя. Яны абвінавачваюцца ў арганізацыі незаконнага ўезду замежнікаў на тэрыторыю Беларусі, а таксама іх наступнага незаконнага выезду», – гаворыцца ў паведамленні памежнага камітэту.

Падазраваных могуць пасадзіць на тэрмін да пяці гадоў. Праводзяцца следчыя і аператыўныя дзеянні.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў