Памежнікі на выходныя павялічваюць прапускную здольнасць у пунктах пропуску на мяжы з краінамі ЕЗ


Напярэдадні і падчас вялікіх травеньскіх святаў і выходных дзён колькасць асобаў, якія перасякаюць беларускую мяжу, традыцыйна павялічваецца ў некалькі разоў. Гэта таксама звязана і з вялікімі выходнымі ў Расеі. Дзяржаўны памежны камітэт ўлічвае верагоднасць змены абстаноўкі ў пунктах пропуску і робіць неабходныя захады для мінімізацыі часу перасячэння мяжы.

У сувязі з гэтым, у названы перыяд будзе павялічана колькасць супрацоўнікаў у памежных нарадах на найбольш загружаных кірунках. З памежнымі службамі сумежных дзяржаў прапрацаваны пытанні рытмічнага афармлення асобаў і транспартных сродкаў, якія перасякаюць мяжу.

Пры гэтым ужо па завяршэнні выходных значны паток транспарту будзе адзначацца ў зваротным кірунку.

У сувязі з гэтым, Дзяржпамежкамітэт нагадвае пра магчымасць адсочвання абстаноўкі ў рэжыме онлайн на інфармацыйным партале памежнага ведамства. У раздзеле «Графікі чэргаў» можна атрымаць інфармацыю пра сярэднюю загружанасць пунктаў пропуску ў канкрэтны дзень тыдня па гадзінах і выбраць альтэрнатыўнае час для замежнай паездкі. Акрамя таго ў пунктах пропуску «Берасце», «Катлоўка» і «Грыгораўшчына» функцыянуе сістэма электроннай чаргі, з дапамогай якой можна загадзя забраніраваць час праходжання кантрольных працэдураў на мяжы.

Hавiны
У Дзяржаўным памежным камітэце распавялі, колькі зброі сканфіскавалі на мяжы ў 2018 годзе
2019.01.18 18:33

СК belsat.eu

Стужка навінаў