Паляк хацеў правезці ў Беларусь 140 кілаграмаў сала

22 чэрвеня праз пункт пропуску «Дамачава» жыхар Бялай-Падляскі спрабаваў правезці ў Беларусь вэнджанае сала.

Ён схаваў 140 кілаграмаў прадукту ў адмысловы тайнік, які быў зроблены ў аўта. Але падчас афармлення беларускія памежнікі знайшлі гэты тайнік.

Фота: gpk.gov.by

У паляка сканфіскавалі не толькі сала, але і аўтамабіль, у якім ён яго перавозіў.

ГА, belsat.eu

Hавiны