Палкоўнік спецназу Барадач: пра «эскадроны смерці», забойства Шарамета і тэракты ў Менску


Як пасля забойства экс-міністра ўнутраных справаў генерала Юрыя Захаранкі, хацелі забіць палкоўніка Уладзіміра Барадача, экс-камандзіра 5-ай Асобнай брыгады спецназу Галоўнага выведвальнага ўпраўлення Генеральнага штабу СССР. Вайсковец, які ў канцы 1990-ых разам з Юрыем Захаранкам ствараў незалежны Беларускі саюз афіцэраў, каментуе прызнанні байца спецназу МУС Юрыя Гараўскага пра ўдзел у палітычных забойствах, крытыкуе асноўную версію ў забойстве Паўла Шарамета і выкрывае сутнасць тэракту 11 красавіка 2011 г. у Менску.

Што вас здзівіла ў прызнаннях Юрыя Гараўскага? І ці яны нешта змянілі ў справе загінулых?

Лёд крануўся. Дыктатар губляе прытомнасць, ашалеў, а яго памочнікі бягуць з карабля, як пацукі. Да сустрэчы з Гараўскім і да суда не ў інтарэсах агульнай справы даваць кваліфікаваную ацэнку ўсім ягоным паказанням.

Мне вядома больш, чым самому Лукашэнку.

Мяне больш цяпер цікавіць інфармацыя тых людзей, якіх сістэма прыцягвае на выратаванне высокапастаўленых дзяржаўных злачынцаў. Спецслужбы раскрываюць цяпер у паніцы вельмі шмат дэталяў і пацвярджаюць вынікі маіх даследаванняў самых гучных злачынстваў у Рэспубліцы Беларусь. Я асабіста ведаю дастаткова людзей, якія наўпрост удзельнічалі ў гэтых спецыяльных мерапрыемствах і злачынствах. У будучыні ім няма ніякага сэнсу выгароджваць замоўцаў, арганізатараў гэтых забойстваў у абмен на страх быць зліквідаваным у любы момант.

Былі намеры правесці аперацыю для ліквідацыі арганізатараў забойстваў Захаранкі, Ганчара і Красоўскага.

Я асабіста тэлефанаваў генералу Сівакову. Слухаўку падымала жонка. У далейшым – на працу, яму на службовы, папярэджваючы яго аб пагрозе ягонаму жыццю. Мой голас апазналі, пасля чаго мяне актыўна шукалі.

У мяне ёсць пытанні да Гараўскага. Можна сустрэцца. Я ў любым выпадку дапамагу яму выжыць. Але ён дапаможа агульнай справе. Ён зрабіў добры мужны крок. Быў побач ці валодаў добрай інфармацыяй. Сустрэча з ім дапаможа ўсталяваць шэраг асобаў, якія хацелі выкрасці і забіць нават мяне.

Першае: Гараўскага сярод іх не было. Другое: яны не былі ў цывільным, як сцвярджае Гараўскі, а ў чорных каптурах, берцах. І не на BMW, а на машыне з атрыбутамі ДАІ, але, вядома, без жэзлаў. Аднаго афіцэра я ведаў. Усе астатнія служылі ў гэтай брыгадзе. Яны ў лесе ішлі насустрач мне хуткім крокам. Адзін ад аднаго за паўтара метра.

Пасля знікнення Захаранкі я гатовы быў да гэтай сустрэчы. Мы застылі на адлегласці 10 метраў адны ад адных. Пры такіх акалічнасцях я з імі і пазнаёміўся. Паміж намі сталі хлопцы з аўтаматамі, старэйшы групы вымушаны быў даць загад: «Мы памыліліся», – і яны хутка зніклі з месца.

Юрый Гараўскі. Ён сцвярджае, што забіваў апазіцыянераў па загадзе зверху. Фота – DW

Калі гэта адбылося? Калі адбылася вось гэтая сітуацыя ў лесе, калі вас спрабавалі забіць? Колькі часу прайшло пасля таго, як забілі Захаранку?

Калі б я гэта сказаў раней, я б не выехаў з краіны, я б не мог працаваць. Я не збіраўся выязджаць кудысьці за межы Расеі. Хоць я выехаў і працаваў не ў Беларусі цягам 6–7 гадоў пасля гэтага, але прыязджаў на дзень-два да сям’і. Пра гэта ніхто не ведаў. Сэнсу? Калі б я гэта сказаў, то гэта было б нават з гледзішча нашай публікі некарэктна, ніхто б у гэта не паверыў. Чаму? Бо людзі вераць толькі трупам.

Hавiны
Што трэба ведаць пра «эскадроны смерці» ў Беларусі. Галоўнае
2019.05.07 09:27

А калі была гэтая сітуацыя, калі яна здарылася? Што было ў лесе?

Гэтая сітуацыя была пасля знікнення Захаранкі. Паміж Ганчаром і Захаранкам. Мы стваралі Саюз афіцэраў, падчас выбараў мы праводзілі кампанію, зарганізаваную Ганчаром. Выбары такія рэйтынгавыя. Кандыдатамі былі Чыгір і Пазняк. Але самае галоўнае – мы стваралі Саюз афіцэраў.

Вы таксама казалі пра тое, што вы сустракаліся з генералам Захаранкам непасрэдна перад ягоным выкраданнем. Ці ён нешта прадчуваў? Ці вы адчувалі гэтую атмасферу, што штосьці кепскае можа здарыцца?

У той дзень, недзе а 10:30, мы сустрэліся з Захаранкам у штабе Чыгіра. Мы ведалі, што цягам тыдня за Захаранкам сачыла машына. Там быў адзін чалавек, якога добра ведалі. Захаранка – яго, і ён – Захаранку. Магчыма, яны кантактавалі. Я магу выказаць здагадку, хто гэта быў.

Юрый Захаранка знік у 1999 годзе. Фота belsat.eu

Але гэтае вонкавае назіранне нельга назваць вонкавым назіраннем, яны ездзілі за Захаранкам адкрыта. І калі ён аднойчы падышоў да машыны, адзін з іх схаваўся, схіліўся ўніз. І мы вырашылі, што няма бяспекі. Людзі так нязграбна працаваць не могуць. Спецыялісты перад забойствам так не працуюць, а калі працуе вонкавае назіранне, яго ніколі не заўважаюць. Вонкавае, калі ты выязджаеш за межы гораду, пакідае кліента, бо немагчыма схаваць факту вонкавага назірання.

Святкаванне 20-годдзя асацыяцыі ветэранаў спецназу. Юрый Гараўскі – у другім шэрагу, з кійком. Фота – «СБ»

Ці вы верыце Юрыю Гараўскаму? Вы казалі, што будзеце спрабаваць з ім сустрэцца, шукаеце ягоныя кантакты. Вось вы верыце ягоным прызнанням?

Я б не хацеў да атрымання ім палітычнага прытулку падстаўляць гэтага хлопца і ўсё іншае. Ёсць тут шмат пытанняў з гледзішча тактыкі, з гледзішча сэнсу.

Захаранку катавалі, яго трымалі доўга, гэтак жа як і трымалі пісталет. Гэта не фармат нашай перадачы, бо фактычна ў мяне матэрыялу на 500 старонак. Калі зараз гэта ўсё выкласці, гэта будуць урыўкі і нейкія непераканаўчыя аргументы.

Аб’ектыў
Алег Алкаеў: Калі Гараўскі кажа праўду – сядзе. Але не ў Беларусі
2019.12.17 22:43

А вы плануеце апублікаваць сваё даследаванне, вось гэтыя 500 старонак доказаў, якія вы маеце?

Па-першае, вы разумееце сэнс, чаму цяпер не раскрываю і не выходжу? Я нават інтэрв’ю не хацеў даць. Наогул да суда гэтага нельга рабіць, бо ты падстаўляеш сведак, нават калі падаеш інфармацыю, якая ў цябе маецца, бо выйдуць на людзей, якія ёй валодалі, якія гэтую інфармацыю табе далі. І фактычна ты знішчаеш людзей, якія хочуць вызваліць Беларусь ад дыктатара. Вось у чым справа, гэта сур’ёзныя рэчы. І калі козыры… Я як следчы, пракурор… Суд будзе вызначаць віну. Я буду гэта даказваць. Але калі вораг, праціўнік, абарона будуць валодаць гэтымі аргументамі, яны будуць менш эфектыўныя.

А цяпер вы баіцеся за сваё жыццё? Вы перабываеце ў Нямеччыне. Ці адчуваеце нейкую небяспеку?

Разумееце, у чым справа, я баюся проста прайграць. Чаму я з’ехаў? Я баюся, не хачу прайграць. Чаму? Таму што гэта некваліфікаваныя, неадукаваныя людзі гуляюць супраць мяне. І проста ўзяць мяне ў мех, забіць, як сабаку, закапаць і ўсё іншае – гэта будзе для мяне сорам. Я ішоў у атаку на кулямёты, выносіў сяброў, салдатаў, афіцэраў, яны мяне таксама не кідалі. А гэтыя вырадкі нідзе не былі. Не трэба было рыхтаваць гэтых падраздзяленняў, бо ў нас лепшыя ёсць падраздзяленні, больш кваліфікаваныя і падрыхтаваныя: «Альфа», «Алмаз» і ўсё іншае. Людзі з вышэйшым інтэлектам. Яны здольныя выканаць любыя задачы. Але яны маглі б вельмі тонка, адразу выдаць гэтых злачынцаў. Гэта значыць арганізатараў і замоўцаў падраздзяленняў.

Hавiны
Эскадроны смерці дзейнічаюць да гэтага часу
2019.12.17 20:50

Спадар палкоўнік, што далей будзе з гэтай справай? Ці сапраўды гэта толькі пачатак, як казаў генерал Сівакоў?

Вось, дапусцім, вашая перадача, любая перадача, падтрымка СМІ – ужо грае супраць рэжыму і грае на нашу падтрымку. Бо Еўропа не будзе расследаваць, прыцягваць усе свае сілы і кідаць на расследаванне нашых крымінальных справаў, змены ўлады і ўсяго іншага. Гэта было б глупства, гэта ўмяшанне ва ўнутраныя справы краіны і каштуе вельмі шмат сродкаў.

Я рыхтую больш шырокія матэрыялы, і яны будуць, у прынцыпе, апублікаваныя. Навошта? Каб прыцягнуць нашых грамадзянаў Беларусі, а потым заклікаць Лукашэнку, паставіць свае подпісы і сказаць, што столькі мільёнаў людзей хочуць ведаць праўду. І калі яны мяне падтрымліваюць, а Лукашэнка на гэта не рэагуе, мы маем права звярнуцца ў міжнародны суд, які разгледзіць матэрыялы гэтых крымінальных расследаванняў, за спінай якіх стаяць мільёны грамадзянаў. Калі мы гэтага не зробім, мы нават не зможам ініцыяваць суд пры жыцці Лукашэнкі і паўплываць на нейкую сітуацыю.

Якія яшчэ вельмі цёмныя, цьмяныя справы ляжаць на сумленні дыктатара Лукашэнкі? Ці тэракт у метро таксама можна залічыць да гэтых справаў, якія вы даследавалі?

Самае гучнае – гэта забойства нашых грамадзянаў і калецтва нашых грамадзянаў: тэракты 2008-га і 11 красавіка 2011 года. Гэтыя злачынствы я магу даказаць у любым судзе, пры любых экспертах, што ні Канавалаў, ні Кавалёў не маюць дачынення да гэтых злачынстваў.

Канавалава выкарыстоўвалі як ахвярнага казла. Кавалёў жа наогул хлопец… Ён не меў да гэтага ніякага дачынення. Таму іх знішчылі адразу пасля прысуду. Гэта была ліквідацыя сведак.

Так што ў прынцыпе я ў любым судзе магу даказаць нават тое, што фільм, які быў выпушчаны для нашых гледачоў, для грамадзянаў Рэспублікі Беларусь – гэта чыста злачынны падлог. А расследаванні ўсіх гэтых злачынстваў з нагоды тэрактаў – гэта яшчэ больш гучнае і злоснае злачынства супраць нашых грамадзянаў, гэта само расследаванне вось гэтых усіх органаў, афіцыйных органаў улады, дадзеных тэрактаў.

Hавiны
«Асновай усяго быў страх». Адвакат Уладзіслава Кавалёва пра тэракт у метро, трэцюю сілу і загадкавыя дэталі справы
2019.04.12 10:51

Наколькі гэтыя справы Масква можа выкарыстаць супраць Аляксандра Лукашэнкі? Ці яны ўжо выкарыстоўваюць?

Па-першае, неабходна абудзіць нашых грамадзянаў. Калі мы будзем маўчаць, нас будуць далей забіваць. Спачатку па адным, а потым, як ужо высветлілася 11 красавіка, і пачкамі. Нас будуць палохаць выбухамі, вайной, Амерыкай, Захадам. Мы і так ужо стаім на каленях. Людзі баяцца.

Паглядзіце. Я зараз нават выпушчу рэпост: невялікі фільм з пэўнымі доказамі ў самых гучных крымінальных справах. І колькі будзе рэпостаў? Я магу звярнуцца да ўкраінцаў. І там збяру адразу мільёны подпісаў, якія захочуць паглядзець, але сярод беларусаў гэта немагчыма, таму што фактычна ў нас рабская псіхалогія.

Нас паставілі на калені. І падняць могуць толькі суседзі.

Таму мы павінны вось такімі перадачамі, нейкімі аргументамі, фактамі абудзіць наш народ. Прымусіць іх самастойна ўстаць з каленяў і зрабіць першы крок да свабоды, незалежнасці. Ну не трэба свабоды, незалежнасці, спачатку хоць бы стварыць дзяржаву, якае разбураная… Усе інстытуты дзяржаўнай улады разбураныя. У нас яны не існуюць… У нас няма краіны. Цяпер вось выйдуць за абарону незалежнасці нашы хлопцы на плошчу ў Менску. Гэта смешна! У нас няма краіны! У нас няма незалежнасці!

Развітанне ў Паўлам Шараметам у Кіеве. 22 ліпеня 2016 г. Фота PRESS / Alamy / Alamy / Forum

Але ў нас ёсць людзі, грамадзяне, ёсць мы. І дзякуй Богу, што ёсць людзі неабыякавыя. Вы закранулі Украіну, таму не магу не запытаць пра справу Шарамета. Ці вы верыце, што гэтыя затрыманыя людзі – гэта сапраўды тыя, хто забіў Паўла? Як вы бачыце гэтую справу? Бо вы былі добра знаёмыя з Шараметам.

Я б разглядаў тут тры версіі ў справе Шарамета. Гэта беларускі след, бо Лукашэнка ніколі не даруе праціўнікам свайго рэжыму і тым больш дзейнасці ягонай аўтарытарнай улады.

Другі. На сярэднім узроўні можа быць і цікавасць пэўных ведамстваў або іншых арганізацыяў самой Украіны, і для дасягнення сваіх мэтаў выкарыстоўваць Паўла Шарамета.

Скажу адразу: трэцяя версія дэстабілізацыі абстаноўкі ў справе Паўла Шарамета вельмі слабая. Чаму? Бо Павел не тая фігура, каб ён мог змяніць… Каб пасля ягонай смерці адбылася нейкая рэвалюцыя. У той жа час захоп вось гэтай вось групы, шматлікай групы… Хутка следства вызначыць, ці належаць яны да групы, якая арганізоўвала і забівала Паўла Шарамета ці не.

Аб’ектыў
У справе Шарамета вінавацяць 5 асобаў, сумневаў столькі ж
2019.12.13 22:09

Вы казалі, што хочаце яшчэ штосьці дадаць у справе Шарамета.

Па-першае, кажуць аб наяўнасці міны МОН-50. Гэтая міна яўна не падыходзіць для развязання тых ці іншых задачаў. Яна важыць два кілаграмы. Акрамя таго, уявіце, там прыёмная павінна быць прылада. Уявіце, якія магніты павінны мець сілу, каб утрымаць гэтую вагу пад дном міны, дзе нават ёсць ізаляцыя. Дастаткова было для гэтай мэты выкарыстаць 600 грамаў трацілу.

Але самае галоўнае, хто з гэтых людзей змог бы наладзіць прыёмапередаючую прыладу для кіравання выбуховай прыладай? На гэта здольныя толькі кваліфікаваныя спецыялісты. Забойца Шарамета – гэта добра інфармаваны чалавек, а дакладней, падлюга з добрымі сувязямі, з нядрэннай галавой. Можа, ён зарабіў на смерці Шарамета добрыя грошы. Па-першае, ён мог атрымаць задачу спецслужбаў або прапанаваць сам свае паслугі спецслужбам Беларусі або, асноўная версія, як кажуць цяпер ва Украіне – прапанаваць гэтым дэстабілізатарам абстаноўкі. Забірае кэш і ліквідоўвае Паўла. Таму працаваць трэба паводле ўсіх версіяў. Асноўныя з іх – першая і другая.

Размаўляла Аліна Коўшык

Сюжэт выйшаў у праграме «ПраСвет» 20.12.2019

Іншыя тэмы выдання:

Беларусь адкрываецца на сусветны гандаль. Хто атрымае найбольшую карысць?

Як Брусель глядзіць на інтэграцыйны ціск з боку Крамля?

Кітай ратуе Лукашэнку

Як праз генацыд армянаў пасварыліся Турцыя ды ЗША

Стужка навінаў