Паліва на запраўках патаннела


Кошты на бензін знізіліся на дзве капейкі, на дызельнае паліва – на адну.

З сёння кошт аднаго літра бензіну АІ-92 складае Br 1,41, АІ-95 – Br 1,52, а ДТ – Br 1,53 рубля.

Зніжэнне коштаў адбылося за тэрміны, якія абяцаў старшыня «Белнафтахіму» Андрэй Рыбакоў. 30 снежня ён заявіў, што канцэрт застаецца «прыхільнікам планавага і планамернага змянення цэнаў».

«Мы ўнеслі прапановы на студзень аб змяненні ды, што радуе, аб зніжэнні цаны на ўнутраным рынку. Гэта будзе разгледжана, зыходзячы з фактычнага кошту барэлю ў першыя дні студзеня, але ўжо можна сказаць, што ў дыяпазоне $ 52–55 за барэль разглядаецца змяненне, зніжэнне цаны на адну капейку на дызель і дзвюх капеек на аўтабензін», – казаў Рыбакоў.

На момант гэтай публікацыі кошт барэлю нафты «Brent» складае $ 53,43.

Нафта таннее з сярэдзіны снежня – у выніку гандлёвых спрэчак паміж Кітаем і ЗША ды прагнозамі амерыканскага ўраду аб росце здабычы сланцавай нафты.

Цягам 2018 году паліва на беларускіх запраўках даражэла 27 разоў – кожны раз на 1 капейку.

На мінулым тыдні віцэ-прэм’ер заяўляў, што ва ўмовах падатковага манеўру ў Расеі страты беларускіх НПЗ складуць $ 240 млн, неданалічэнне падаткаў у бюджэт складзе $ 143 млн, а раздробавыя кошты на нафтапрадукты вырастуць налета на 5–7 %.

ВІДЭА
Беларусь можа страціць $ 8-12 млрд. праз расейскі падатковы манеўр
2018.12.13 14:53

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў