Палітвязень Алег Сянцоў сустракае шосты дзень народзінаў за кратамі

13 ліпеня асуджанаму ў Расеі ўкраінскаму рэжысёру Алегу Сянцову спаўняецца 43 гады. Палітвязень сустракае свой дзень народзінаў за кратамі ўжо шосты раз. Зняволены на 20 гадоў Сянцоў адбывае пакаранне ў калоніі Лабытнангі, што на поўначы Расеі.

З нагоды дня народзінаў ва Украіне, Латвіі, Польшчы, Беларусі, а таксама ў шэрагу іншых краінаў свету адбываюцца акцыі, прысвечаныя Алегу Сянцову. У гэты дзень актывісты чытаюць урыўкі тэкстаў Алега, ладзяць перформансы.

У Олега Сенцова день рождения

13 ліпеня ў Алега Сянцова дзень нараджэння.Здаецца, лепшае, што мы можам зараз рабіць – гэта не забываць пра яго.У Алега ёсць шмат апавяданняў, адзін з іх мы вырашылі прачытаць вам на беларускай мове.Пераклад: Уладзь Лянкевіч

Opublikowany przez Белсат TV Sobota, 13 lipca 2019

«Белсат» чытае апавяданне Алега Сянцова

13 ліпеня ў Алега Сянцова дзень народзінаў. Здаецца, што лепшае, што мы можам зараз зрабіць – не забываць яго.У Алега ёсць шмат твораў, адзін з іх мы вырашылі прачытаць вам на беларускай мове.Свабоду Алегу Сянцову!Пераклад: Андрэй Хадановіч, Беларускі ПЭН-цэнтр

Opublikowany przez Белсат TV Sobota, 13 lipca 2019

У Менску пісалі лісты Алегу Сянцову

Выстава аднаго дня, дыскусія былых палітзняволеных і прагляд дакументальнага фільма «Этапом через пол-земли. История заключения Сенцова и Кольченко» адбываюцца 13 і 14 ліпеня ў Менску.

Фота: Беларускі ПЭН-цэнтр

Акцыя ў сталіцы Беларусі распачалася з адкрыцця выставы аднаго дня «Письма в клеточку». Яна складаецца з лістоў палітзняволеных – былых і цяперашніх, з іх малюнкаў і вырабаў.

Фота: Беларускі ПЭН-цэнтр

Таксама прайшла дыскусія былых палітзняволеных: Паўла Вінаградава і Машы Алёхінай, удзельніцы Pussy Riot.

Фота: Беларускі ПЭН-цэнтр14 ліпеня
Фота: Беларускі ПЭН-цэнтр
Фота: Беларускі ПЭН-цэнтр

14 ліпеня амбасада Украіны ў Беларусі і Беларускі ПЭН-цэнтр запрашаюць на прагляд дакументальнага фільма «Этапом через пол-земли. История заключения Сенцова и Кольченко» пра іх крымінальную справу, пра сем’і і жыццё, пра гарады Расеі, дзе яны пабывалі не па сваёй волі. Фільм у 2018 годзе стварыла «Громадьске радіо». Пасля прагляду адбудзецца абмеркаванне фільму і пытанняў важнасці падтрымкі для ўсіх палітзняволеных. На мерапрыемстве таксама можна будзе напісаць лісты Алегу Сянцову і іншым палітзняволеным.

Акцыя падтрымання адбылася ў сталіцы Латвіі, Рызе

Фота: Юлія Шаблоўская, «Белсат»

Каля расейскай амбасады сабраліся мясцовыя актывісты і ўдзельнікі ўкраінскіх арганізацыяў, а таксама прадстаўнік Беларускага міграцыйнага офісу і каардынацыйнага цэнтру для беларускай супольнасці Раман Кавальчук. Дарэчы, сам Раман з’яўляецца палітычным уцекачом з Беларусі. Па яго словах ён не быў на радзіме ўжо 18 гадоў.

Фота: Юлія Шаблоўская, «Белсат»

«Я заўсёды падтрымліваю ўкраінскую грамаду і заўсёды, калі знаходжуся ў Латвіі, выходжу на акцыі ў падтрыманне палітвязняў, вяртання Крыму Украіне, супраць расейскай агрэсіі і вайны. Асабліва для мяне важна падтрыманне крымскіх татараў. Гэта народ, які страціў сваю радзіму, а людзі, якія там жывуць, фактычна з’яўляюцца пад акупацыяй. Як мне здаецца, расейскі прэсінг вельмі агрэсіўны і бязлітасны», – распавёў для «Белсату» Раман Кавальчук.

Заклікі «Свабоду палітвязням!», «Свабоду Сянцову!», «Крым – гэта Украіна!», а таксама ўкраінскі сцяг побач са сцягамі ўкраінскай паўстанцкай арміі ў руках аднаго з удзельнікаў акцыі прыцягнулі ўвагу мясцовых жыхароў і турыстаў.

Фота: Юлія Шаблоўская, «Белсат»
Фота: Юлія Шаблоўская, «Белсат»

Многія цікавіліся акцыяй і размаўлялі з удзельнікамі мітынгу. Але былі і іншыя выпадкі. Гэтак два расейскамоўныя мужчыны, якія здымалі пратэст на відэа, адкрыта ўступілі ў канфлікт з актывістамі. Удзельнікі акцыі лічаць, што гэта была правакацыя. Канфлікт у выніку спынілі паліцыянты.

Фота: Юлія Шаблоўская, «Белсат»
Фота: Юлія Шаблоўская, «Белсат»
Фота: Юлія Шаблоўская, «Белсат»

Алега Сянцова падтрымалі ў Берліне

У сталіцы Нямеччыны, Берліне, паблізу расейскай амбасады адбылася акцыі з нагоды дня народзінаў Алега Сянцова. Актывісты агучылі патрабаванне аб вызваленні палітвязняў з расейскіх турмаў.

Фота: Святлана Аўчарова, «Белсат»
Фота: Святлана Аўчарова, «Белсат»
Фота: Святлана Аўчарова, «Белсат»
Фота: Святлана Аўчарова, «Белсат»

Сянцова абвінавацілі ў рыхтаванні тэрактаў

10 траўня 2014 году Сянцова разам з актывістам Аляксандрам Кольчанка затрымалі ў анексаваным Крыме. Расейскія ўлады абвінавацілі іх у рыхтаванні тэрактаў. У выніку Сянцова асудзілі да 20 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму, Кольчанка – да 10 гадоў.

У 2015 годзе міжнародны праваабарончы цэнтр «Мемарыял» прызнаў Сянцова палітычным зняволеным.

Летась дзень нараджэння Алега Сянцова таксама суправаджаўся маштабнымі акцыямі дзеля яго падтрымання па ўсім свеце. Рэжысёр, які на той момант два месяцы трымаў бестэрміновую галадоўку, патрабаваў вызваліць усіх украінскіх палітвязняў, якія знаходзяцца ў расейскіх турмах.

Алег Сянцоў: Я выжыў

Юлія Шаблоўская, СК belsat.eu

Hавiны