Апазіцыйны палітык Аляксей Навальны ўвечары ў сераду, 12 чэрвеня, быў вызвалены з АУС «Строгіна» у Маскве, куды яго прывезлі некалькі гадзін раней пасля затрымання падчас несанкцыянаванага маршу дзеля падтрымання журналіста Івана Галунова, піша DW.com.
«Ужо ўладкаваўся ў камеры. Ужо правёў 27 спробаў заляпіць вельмі яркую лямпу кавалкам аднаразовай прасціны. Зайшоў паліцэйскі і сказаў: ідзіце адсюль. Выпусцілі. Навошта тады ўсё гэта было. Спадзяюся, астатніх затрыманых таксама цяпер павыпускалі», – напісаў Навальны на сваёй старонцы ў Twitter увечары ў сераду, 12 чэрвеня.
Уже обустроился в камере. Уже провёл 27 попыток заклеить очень яркую лампу куском одноразовой простыни. Зашёл полицейский и сказал: уходите отсюда. Выпустили. Зачем тогда устраивать всё это было. Надеюсь , остальных задержанных тоже сейчас повыпускают.
— Alexey Navalny (@navalny) June 12, 2019
Раней дырэктар Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК) Іван Жданаў паведаміў у Twitter, што Навальнага затрымалі паводле артыкулу адміністрацыйнага кодэксу за паўторнае парушэнне ўсталяванага парадку арганізацыі мітынгу.
У маршы дзеля падтрымання журналіста Івана Галунова, з якога напярэдадні былі знятыя ілжывыя абвінавачванні ў замаху на збыт наркотыкаў, па розных звестках, удзельнічалі ад 1200 да 3000 актывістаў.
Паводле ovdinfo.org, больш за 540 удзельнікаў акцыі былі затрыманыя паліцыяй, сярод іх – журналісты, жанчыны, падлеткі і людзі сталага ўзросту. Частка з іх не мела дачынення да маршу. Паліцыя паведаміла ў сераду пра 200 затрыманых. ГУ МУС па Маскве сцвярджае, што амаль усе затрыманыя, за выключэннем чатырох чалавек, ужо вызваленыя.
Узгодненая з мэрыяй Масквы акцыя дзеля падтрымання Івана Галунова павінна адбыцца ў сталіцы 16 чэрвеня.
СК belsat.eu