Паліна Рэспубліка «падкупіла» суддзяў X-Фактар дранікамі і «Арывідэрчы» Земфіры


24-гадовая спявачка, якая цяпер выступае пад сцэнічным імем Palina, скарыла журы ўкраінскага шоу X-Фактар. Беларуска прайшла ў наступны этап музычнага тэлеконкурсу. Засталося толькі 8 удзельнікаў.

Падчас адбору на шоу Palina выканала аўтарскую песню «Пинки» на расейскай мове. Гэтым разам беларуская спявачка выканала «Арывідэрчы» Земфіры. Адзін з суддзяў прызнаўся, што калі гучалі словы песні «корабли в моей гавани», ён думаў пра ўкраінскіх маракоў, захопленых Расеяй у палон.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў