Палічылі ўсе бюлетэні: стала вядома, колькі дакладна набраў Зяленскі


Пасля падліку 100 % пратаколаў сталі вядомыя звесткі па выніках прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне, якія прайшлі ў нядзелю. За Уладзіміра Зяленскага аддалі голас 13 541 530 выбарцаў, за Пятро Парашэнка – 4 522 320, падае ЦВК.

Цэнтральная выбарчая камісія Украіны апублікавала вынікі выбараў пасля апрацавання ўсіх пратаколаў. Згодна з імі, Уладзімір Зяленскі набраў 73,22 %, Пятро Парашэнка – 24,45 %.

Інаўгурацыя Зяленскі павінная адбыцца на працягу 30 дзён з моманту ягонага абрання.

Другі тур выбараў прэзідэнта Украіны прайшоў 21 красавіка. Пасля падліку больш за 70 % галасоў Парашэнка прызнаў сваю паразу і паабяцаў дапамагаць Зяленскаму ў пераходны перыяд.

Зяленскі з перамогай павіншавалі прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, прэм’ер-міністр Вялікай Брытаніі Тэрыса Мэй і кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Уладзімір Пуцін не павіншаваў Зяленскага. Паводле прадстаўніка Крамля Дзмітрыя Пяскова, пра віншаванне казаць рана:

«Меркаваць можна будзе толькі па канкрэтных справах», – дадаў Пяскоў.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў