Палестынцы выпусцілі 200 ракет па Ізраілі: у адказ ЦАХАЛ бамбіць Сектар Газа


Чарговае абвастрэнне адбылося 4 траўня паміж Ізраілем і палестынскімі тэрыторыямі. Усё пачалося з таго, што палестынцы пачалі запускаць ракеты па Ізраілі. Паводле інфармацыі ізраільскага войска, з Сектара Газа было запушчана не менш за 200 ракет. Дзясяткі з іх былі перахопленыя, паведамляе newsru.co.il.

Бамбаванне сектару Газы.
Фота: Ahmad Hasaballah/IMAGESLIVE via ZUMA Wire/Forum

У адказ ЦАХАЛ пачаў наносіць удары па мэтах у Сектары Газа, агулам было атакавана 120 аб’ектаў баевікоў. У выніку была знішчаная падземная майстэрня тэрарыстычнай арганізацыі «Хамас» па вытворчасці ракет. Быў атакаваны таксама штаб батальёна «Бурэйдж» і некалькі дадатковых ваенных і навучальных лагераў «Хамасу» і «Ісламскага джыхаду».

Апроч таго, разбураны тунэль «Ісламскага джыхаду», які выходзіў на ізраільскую тэрыторыю. У ЦАХАЛе заявілі, што баевікі планавалі пры яго дапамозе ажыццявіць тэрарыстычны напад.

У выніку палестынскіх абстрэлаў з ізраільскага боку былі паранены 50-гадовы жыхар Ашкелону і 80-гадовая жанчына з Кірʼят-Гаты.

Hавiны
Ізраіль нанёс ракетныя ўдары па палестынскіх баевіках у Газе
2019.03.26 07:09

Міністэрства аховы здароўя Газы ў сваю чаргу паведамляе, што ў выніку нападаў ЦАХАЛу ў сектары загінулі 22-гадовы мужчын, 37-гадовая цяжарная жанчына і яе 14-месячная дачка. Таксама ў больніцы Газы даставілі 20 параненых жыхароў сектара.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў