Пакінулі толькі рок-н-рол: у Расеі з фільму пра Элтана Джона выразалі секс і наркотыкі


У Расеі адрэдагавалі біяграфічны фільм «Рокетмен» пра спевака Элтана Джона, паведаміў тэлеканал «Дождж». Пра гэта стала вядома на прэм’ерным паказе, які прайшоў 30 мая ў кінатэатры «Кастрычнік» у Маскве.

Кампанія «Цэнтрал Партнершып», якая займаецца пракатам фільма «Рокетмен», заявіла, што ў яго «былі ўнесеныя змены дзеля адпаведнасці карціны заканадаўству РФ».

З фільму прыбралі ўсе сцэну пацалункаў і сексу паміж мужчынамі, а таксама эпізоды з ужываннем наркотыкаў.

Расейскае міністэрства культуры, сцвярджае, што не давала пракатчыкам ніякіх рэкамендацый з нагоды выдалення сцэн з фільма – «гэта выключна рашэнне кампаніі».

Кінакрытык «Медузы» Антон Долін, які ўдзельнічаў у паказе, паведаміў у фэйсбуку, што з фільма прыбралі «пяць прынцыповых хвілін, вельмі важных для мастацкай задумы». Ён назваў тое, што здарылася цэнзурай.

У Расеі «Рокетмен» выйдзе 6 чэрвеня. У расейскім пракаце ў фільма рэйтынг 18+.

Прэмʼера ў беларускіх кінатэатрах запланаваная на той жа дзень. Ці будзе фільм ісці з нейкімі праўкамі – пакуль невядома.

КА belsat.eu

Стужка навінаў