Пагоршыўся стан інфікаванага COVID-19 хакеіста з каманды Лукашэнкі


Дзмітрый Мялешка побач з Аляксандрам Лукашэнкам на хакейным турніры.
Фота: president.gov.by

Пра гэта на сваім профілі ў «Instagram» паведаміла жонка спартоўца Дзмітрыя Мялешкі.

Жонка гульца хакейнай зборнай кіраўніка краіны Дзмітрыя Мялешкі распавяла пра стан здароўя мужа ўсім зацікаўленым.

«Тэмпературы ў яго няма ўжо 4 дні, мы вельмі цешыліся і думалі, што ён хутка паправіцца. Але ўчора яму зрабілі КТ [камп’ютарная тамаграфія – Belsat.eu], і ў яго пагоршыўся стан лёгкіх. Лячэнне працягваецца, павялічылі дозу антыбіётыкаў», – піша Надзея Мялешка.

Паводле яе, спартовец яшчэ прынамсі на 10 дзён застанецца ў шпіталі.

Каронавірусную інфекцыю ў Дзмітрыя Мялешкі тэст пацвердзіў 21 красавіка, праз 10 дзён пасля гульні з Аляксандрам Лукашэнкам на адным лёдзе.

Дзмітрый Мялешка гуляў за менскае «Дынама». Прафесійную спартовую кар’еру ён завяршыў у 2017 годзе. Цяпер толькі ў аматарскіх турнірах гуляе за каманду кіраўніка краіны.

КТ Belsat.eu

Стужка навінаў