Пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕЗ можа быць падпісана нават сёлета


Пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі паміж Беларуссю і Еўразвязам можа быць падпісана да канца бягучага года, паведаміў кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага звязу ў Беларусі Дырк Шубель, піша БелТА.

Паводле словаў кіраўніка прадстаўніцтва Еўрапейскага звязу ў Беларусі Дырка Шубеля ЕЗ ужо прыняў рашэнне аб падпісанні пагаднення пра спрашчэнне візавага рэжыму. Гэты дакумент прадугледжвае зніжэнне кошту віз да 35 еўраў і прыняцце рашэння аб выдачы візы ў тэрмін да 10 дзён (пры неабходнасці дадатковай праверкі – да 30 дзён).

Таксама «Шэнген» будзе бясплатным для дзяцей да 12 гадоў, школьнікаў, студэнтаў і настаўнікаў або выкладчыкаў, якія суправаджаюць іх у навучальных або адукацыйных паездках, даследчыкаў у мэтах навуковых даследаванняў, прадстаўнікоў некамерцыйных арганізацыяў да 25 гадоў, якія ўдзельнічаюць у семінарах, канферэнцыях, спартыўных, культурных або адукацыйных падзеях, арганізаваных некамерцыйнымі арганізацыямі.

«Цяпер інтэнсіўна працуем над пагадненнем аб рэадмісіі. Канкрэтную дату падпісання гэтых дакументаў назваць не магу. Спадзяюся, гэта адбудзецца яшчэ ў гэтым годзе», – сказаў Дырк Шубэль.

Hавiны
Дырк Шубэль узначаліць прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі
2019.07.09 20:18

Рэадмісія – гэта згода дзяржавы на тое, каб прымаць назад, на сваю тэрыторыю, сваіх грамадзянаў, якія падлягаюць дэпартацыі з іншай краіны. У некаторых выпадках гэта могуць быць і замежнікі, якія раней знаходзіліся або жылі ў гэтай краіне. Заключэнне дамовы па рэадмісіі – адзін з прыярытэтаў міграцыйнай палітыкі Еўразвязу.

Hавiны
Брусель і Менск у хіткім часе спросцяць візавы рэжым
2019.10.14 07:53

СК belsat.eu

Стужка навінаў