«Падыхай свежым паветрам!» Лукашэнка лічыць, што беларусы перагнулі з нашэннем масак


Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што ў Беларусі няма лавінападобнага нарастання хваробаў і заклікаў людзей узважана падыходзіць да выкарыстання сродкаў індывідуальнай абароны.

Адпаведныя заявы Лукашэнка зрабіў 13 красавіка, прымаючы з дакладам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ігара Сергяенку, старшыню Савета Рэспублікі Наталлю Качанаву і міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка.

«Слухайце, мы ўжо таксама перагнулі з гэтымі маскамі. Я учора праехаў па Менскай вобласці. Еду сам за стырном. Людзі выходзяць з вёскі на поле. І ідзе чалавек: адзін (вецер такой, надвор’е цяпер добрае сухое) і маска на твары, – цытуе кіраўніка дзяржавы ягоная прэс-служба. – Здымі маску, падыхай свежым паветрам! Ну калі ты ў горадзе, дзе вялікая колькасць людзей, апрані і хадзі гадзіну-дзве. А навошта паміж вёскамі ідзе ў поле ў гэтай масцы. Мы ўжо людзей перенапружылі. Ад чаго абароніць маска ў поле?»

Hавiны
Толькі ў 25 % аптэк Беларусі ў продажы ёсць медычныя маскі
2020.04.07 19:32

Лукашэнка заявіў, што за апошнія дні ў Віцебскай вобласці прырост колькасці новых пнеўманіяў істотна скараціўся, але супакойвацца нельга.

«Нам бы ўтрымацца на гэтым узроўні. Я казаў, што гэты тыдзень да Вялікадня будзе паказальным для ўсёй краіны. Калі мы хоць бы ўтрымаецца на цяперашнім узроўні гэты тыдзень, значыць, мы перамаглі, – падкрэсліў ён. – Нам трэба гэты тыдзень напружыцца, у што б там ні стала. Не таму, што ў нас катастрофа. Дзякуй богу, у нас яе няма. У нас няма лавінападобнага нарастання хваробаў. І гэта дзякуючы лекарам і людзям».

Інфаграфіка «Белсата»

«Малайцы людзі! Нічога не забараняем, але сказалі, што жыццё ў вашых руках. Туды, куды чалавек не хоча ісці, ён не ідзе. Нічога не забараняем, ніякіх каранцінаў, нічога не ўводзілі. Цяпер людзей, якія бадзяюцца без справы, на вуліцы няма. То бок, людзі адрэагавалі, людзі гэта разумеюць. І не трэба іх заганяць у кватэры, замыкаць іх там. Чалавек сваім жыццём распараджаецца сам. А мы павінны яму дапамагаць, што мы і робім», – рэзюмаваў Лукашэнка.

Hавiны
Уладзімір Макей: Мне неяк сорамна надзяваць маску, калі ідзеш у краму
2020.04.10 20:57

Паводле Міністэрства аховы здароўя, па стане на 13 красавіка ў Беларусі зарэгістравана 2919 чалавек з наяўнасцю каронавіруснай інфекцыі. 29 чалавек памерлі.

Hавiны
Лукашэнка: ад каронавіруса ў Беларусі не памёр ні адзін чалавек
2020.04.13 14:32

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў