Падчас малітоўнага сходу анархісты збіралі грошы для палітвязняў


Актывісты анархісцкага руху Вячаслаў Касінераў і Марына Насенка падчас малебну на плошчы Свабоды ў Менску сабралі 161,2 рубля на палітзняволеных у Беларусі.

«Усе сабраныя грошы будуць скарыстаныя на перадачы палітзняволеным ці перададзены ім на «атаварку» на рахунак або людзям/сваякам, якія займаюцца падтрыманнем палітвязняў! Салідарнасць мацнейшая за ўсё!» – напісала Марына Насенка на сваёй старонцы ў «Facebook».

Сябры, мы з Вячка Касінер сёння на малебне па Курапатах сабралі 161, 2 рубля (75$) на палітзняволеных у Беларусі!…

Opublikowany przez Marynę Kasineravą Niedziela, 7 kwietnia 2019

З пункту гледжання актывістаў, палітвязнямі цяпер зʼяўляюцца Святаслаў Барановіч, Міхаіл Жамчужны, Дзмітрый Паліенка, Вадзім Бойка і Ілля Валавік. Праваабарончыя арганізацыі на дадзены момант прызнаюць палітвязнем толькі Міхаіла Жамчужнага.

Абноўлена
У Менску адбыўся малітвенны сход. Статкевіча затрымалі
2019.04.07 12:18

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў