Падчас Еўрапейскіх гульняў міліцыя абяцае быць «ветлівай і добразычлівай»


Менская міліцыя паведаміла, што падчас адкрыцця Еўрапейскіх гульняў на стадыёне «Дынама» і вакол яго правапарушэнняў не было.

Пра гэта заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Дзмітрый Кур’ян, перадае БелТА.

Па словах Кур’яна, «ніякіх правапарушэнняў на стадыёне «Дынама» і вакол яго зафіксавана не было».

Чыноўнік таксама распавёў, што падчас Еўрапейскіх гульняў «МУС нацэльвае падначаленых на максімальна якаснае выкананне сваіх абавязкаў, добразычлівасць, ветлівасць, карэктнасць, аказанне дапамогі ўдзельнікам, гасцям і гледачам спартыўнага форуму».

Раней міністр унутраных спраў Юры Караеў абяцаў, што падчас Еўрапейскіх гульняў «міліцыя паспрабуе быць не заўважанай».

Аднак ужо ўвечары 21 чэрвеня, калі некалькі актывістаў «Народнай грамады» разгарнулі ў цэнтру гораду плакаты супраць інтэграцыі з Расеяй, міліцыянты ў цывільным жорстка іх затрымалі. Пазней актывістаў вывезлі за горад і адпусцілі.

Hавiны
Затрыманых учора актывістаў вывезлі за горад і адпусцілі
2019.06.22 09:10

КА belsat.eu

Стужка навінаў