Падаткавікі хочуць стварыць базу аб прыбытках беларусаў


Савет па развіцці прадпрымальніцтва разам з Міністэрствам па падатках і зборах рыхтуюцца да фармавання базы аб прыбытках беларусаў, паведамляецца на сайце Савету па развіцці прадпрымальніцтва.

Стварэнне адмысловай базы звестак пра прыбыткі грамадзянаў Беларусі, на думку падаткавікоў, неабходная захада. Дзякуючы гэтай інфармацыі дзяржаўныя органы змогуць прымаць рашэнні пра атрыманне безнаяўнай жыллёвай субсідыі. У сваю чаргу Савет прадпрымальніцтва выказвае перасцярогі, што фармаванне базы прывядзе да павелічэння цяжару на суб’екты гаспадарання. У прыватнасці для прадпрымальнікаў гэта адлюструецца ў росце фінансавых выдаткаў.

Звесткі пра прыбыткі беларусаў, якія афіцыйна працуюць, цяпер паступаюць у Фонд сацабароны насельніцтва. Таму падаткавікі нават і без адмысловай базы маюць інфармацыю пра прыбыткі беларусаў.

СК belsat.eu

Стужка навінаў