Пад Столінам кіроўца з трохмесячным стажам справакаваў лабавое сутыкненне: чацвёра ў шпіталі


20-гадовы жыхар Століна на «Дэу Нэксія» ехаў па трасе «Івацэвічы-Пінск-Столін». На 155 кіламетры падчас манеўру абгону аўта ён выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем «Рэно Лагуна», якім кіраваў 55-гадовага жыхара вёскі Радчыцк.

У выніку лабавога сутыкнення кіроўцы аўтамабіляў, а таксама пасажыры «Дэу» – 39-гадовая і 41-гадовы жыхары Століна атрымалі траўмы. Іх шпіталізавалі. Усе ўдзельнікі аварыі былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.

Цяпер праводзіцца праверка.

Стужка навінаў