Пад Пекінам завяршылі будаўніцтва найбуйнейшага ў свеце аэрапорту


Аэрапорт «Дасін» плошчаю ў 1 млн квадратных метраў знаходзіцца ў 46 кіламетрах ад сталіцы КНР. Аэрапорт будзе ўведзены ў эксплуатацыю 30 верасня 2019 года.

Мяркуецца, што да 2025-га яго прапускная здольнасць складзе 72 мільёны чалавек у год. Аэрапорт пазіцыянуецца як найбуйнейшы міжнародны аэрапорт-хаб і «самы складаны інжынерны праект тэрміналаў аэрапорту ў свеце».

У цяперашні час самым загружаным аэрапортам у свеце лічыцца міжнародны аэрапорт Хартсфілд-Джэксан у Атланце (ЗША). Яго прапускная здольнасць складае 95 мільёнаў пасажыраў у год.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў