Пад Маладзечна маршрутка сутыкнулася з легкавіком, 9 чалавек шпіталізаваныя


У дачыненні 29-гадовага жыхара Маладзечна распачатая крымінальная справа па ч.2 арт.317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання) Крымінальнага кодэкса праз ДТЗ, якое адбылося 26 лістапада на 62-кіламетры Р-28.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Следчага камітэту Беларусі.

ДТЗ пад Маладзечна. Фота – t.me/skgovby

ДТЗ адбылося паблізу вёскі Мясата Маладзечанскага раёну. 29-гадовы кіроўца Renault выехаў на сустрэчную паласу і здзейсніў сутыкненне з маршрутным таксі, што рухалася ў напрамку Менску.

«У выніку ДТЗ 10 чалавек былі дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя для аказання медычнай дапамогі. У цяперашні час 9 чалавек з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваныя – абодва кіроўцы, шэсць пасажыраў маршрутнага таксі і пасажыр Renault», – паведамляюць у СК.

Маладзечанскім раённым аддзелам Следчага камітэту ў дачыненні кіроўцы Renault распачатая крымінальная справа па ч.2 арт.317 Крымінальнага кодэкса.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў