Пад Кобрынам фура сутыкнулася з Audi і перакулілася

Аварыя здарылася 22 студзеня паблізу вёскі Худлін.

29-гадовы жыхар Пінскага раёну ехаў у кірунку Драгічына. На «Аўдзі А6» ён выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з фурай «МАН» з паўпрычэпам, якой кіраваў 50-гадовы мянчук. Пасля сутыкнення, «МАН» з’ехаў у левы прыдарожны кювет, а затым у меліярацыйны канал. Прычэп «разарвала», тавар вываліўся з грузавіка.

Кобрын Сіці kobrincity.by
Кобрын Сіці kobrincity.by

У выніку ДТЗ абодва кіроўцы атрымалі цялесныя пашкоджанні. Праводзіцца праверка.

ДР belsat.eu

 

Hавiны