Урачысты марш працаўнікоў МУС з розных структураў прымеркавалі да 103-й гадавіны беларускай міліцыі. Работнікі прайшліся маршам пад музыку, усклалі кветкі да вечнага агню ды атрымалі граматы ля будынку УУС.
Сам дзень міліцыі прыпадае на 4 сакавіка, але ўрачысты марш сілавікі вырашылі зладзіць напярэдадні. Калонай у суправаджэнні аркестру міліцыянты прайшлі з Савецкай плошчы па Савецкай вуліцы, усклалі кветкі да вечнага агню ў Парку Жылібера, а скончылі ўрачыстасці ля будынку УУС: там адбылося ўручэнне грамат ды ўзнагародаў.
Акрамя пешых міліцыянтаў ды АМАПаўцаў у шэсці прынялі ўдзел таксама некалькі аўто ды матацыклаў. Наперадзе калоны ехала старая машына ДАІ, яшчэ часоў СССР.
Увесь цэнтр гораду на час правядзення маршу быў поўны міліцыянтамі ў цывільным. Супрацоўнікі ДПС стаялі на скрыжаваннях па маршруту калоны.
АК, фота Васіль Малчанаў Belsat.eu