Па Менску ездзіць роварная акцыя пратэсту

Роварная акцыя пратэсту. Скрын з відэа Belsat.eu

У Менску шэраг грамадзянаў арганізавалі акцыю пратэсту на роварах. Яе сведкам стаў наш карэспандэнт.

«Гэта акцыя пратэсту супраць таго, што адбываецца ў краіне. Мы за сумленныя выбары, за Бабарыку, Цапкалу, Ціханоўскую – свабоду ўсім!» – паведаміў карэспандэнту belsat.eu адзін з удзельнікаў акцыі.

Раварысты ездзяць па горадзе групай і сігналяць у званкі сваіх ровараў. У адказ ім адгукаюцца кіроўцы машынаў.

Каля крамы symbal.by у Менску выстраілася чарга пакупнікоў: прыехаў аўтазак, пачаліся затрыманні

 

МГ belsat.eu

Hавiны