Па БТ паказалі падрабязнасці справы старшыні магілёўскага філіялу «Белгазпрамбанку»


У выпуску вечаровых навінаў быў паказаны сюжэт аб справе Сяргея Кармызова. Ён нібыта браў крэдыты на падстаўных асобаў для «камерсантаў з дурной рэпутацыяй».

Па БТ 20 чэрвеня ў выпуску вечаровых навінаў паказалі сюжэт аб справе Сяргея Кармызова – старшыні магілёўскага філіялу «Белгазпрамбанку». Паводле звестак каналу, ён нібыта браў крэдыты на падстаўных асобаў для камерсантаў з дурной рэпутацыяй.

Па БТ паказалі ахвяру такіх махінацыяў Святлану. Яна па просьбе топ-менеджара ўзяла крэдыт на Br 75 тыс. Выплочваць замест Святланы яго мусіў іншы чалавек, камерсант, аднак ужо праз пару месяцаў пачаліся пратэрмінаванні па плацяжах, а ў лютым 2019 года бізнесмена пасадзілі на махлярства. У выніку Святлане прышлося выплачваць крэдыт самой – гэта Br 1500 штомесяц. Закадравы голас у сюжэце паведамляе, што жанчыне не заўсёды хапала грошай на ежу.

Белгазпрамбанк
Здымак мае ілюстратыўны характар

Калі жанчына вырашыла абмеркаваць сітуацыю са знаёмым, які ёй параіў узяць крэдыт, то ён пачаў апераваць вельмі дзіўнымі довадамі: пачакай, хутка ў краіне зменіцца ўлада і крэдыт увогуле не трэба будзе сплачваць. У сюжэце паказваецца аўдыязапіс адной з тэлефонных размоваў Святланы і Сяргея Кармызова. Там ён сапраўды кажа, што ўлада ў краіне хутка можа змяніцца. Аднак не гаворыць наўпрост, што гэта можа дапамагчы перастаць сплачваць крэдыт.

У выніку Кармызоў прыйшоў да працаўнікоў ДФР з павіннаю. У сюжэце публікуюцца кадры допыту: Сяргей кажа, што браў узнагароджанне ў памеры 10%.

«Я зараз гавару, што хацеў атрымаць ад Новікава ўзнагароджанне. Зараз адмаўляць гэта, безумоўна, не буду. У памеры, умоўна 10%», – з сюжэту кантэкст размовы не зразумелы, але дыктар звязвае яго з крэдытам Святланы.

На іншых кадрах допыту Кармызоў каментуе рашэнне Віктара Бабарыкі балатавацца ў прэзідэнты.

«Віктар Дзмітрыевіч вітае ў аблоках. Таму што адна справа, калі ты кіруеш невялікім калектывам, а іншая справа, калі ты кіруеш краіна».

Зараз супраць Сяргея Кармызова заведзеная крымінальная справа ня толькі па гісторыі з крэдытамі, і з-за ашуканствам з курсамі валютаў. Крэдыт жа Святланы быў сплачаны пасля умяшання праваахоўнікаў.

Нагадаем, што Сяргея Кармызова затрымалі 12 чэрвеня ў межах справы «Белгазпрамбанку», па якой праходзіць больш за 20 чалавек.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў