П’яны жыхар Маладзечна «замінаваў» тры гімназіі ды школу


Дома ў падазраванага.
Фота: sk.gov.by

У Маладзечне распачалі крымінальную справу аб ілжывым паведамленні пра небяспеку. Падазраванага затрымалі, паведамілі ў Следчым камітэце.

21 снежня на лінію «102» паступіла паведамленне пра магчымы выбух у трох гімназіях ды адной школе Маладзечна. З установаў былі эвакуяваныя вучні ды настаўнікі. Выбухованебяспечных прадметаў не выявілі.

Выявілася, што з мабільнага тэлефона ў міліцыю тэлефанаваў 50-гадовы мясцовы жыхар, які на момант затрымання быў п’яны.

У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу па ч. 1 арт. 340 (заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы) КК. Падазроны заявіў, што прычынай учынку стала даўгое ўжыванне алкаголю.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў