П’яны кіроўца спрабаваў прарвацца праз беларуска-ўкраінскую мяжу

У пункце пропуску «Славуціч» на беларуска-ўкраінскай мяжы п’яны кіроўца аўтамабіля «Ford» здзейсніў спробу прарыву ў Беларусь. Пра гэта паведамляе Дзяржаўная памежная служба Украіны.

«Кіроўца выязджаў з Украіны і ігнараваў патрабаванні памежніка аб прыпынку. Каб не даць яму прарвацца праз дзяржаўную мяжу, праваахоўныя органы ўжылі сродак прымусовага спынення. У выніку наезду аўтамабілем пашкоджаны сродак прымусовага спынення і ахоўная стойка комплексу аўтаматызаванага кантролю за перамяшчэннем радыеактыўных рэчываў »Бурштын». Значныя пашкоджанні атрымаў і сам аўтамабіль», – кажуць у памежнай службе Украіны.

Спроба прарыву на беларуска-украінскай мяжы. Фота – dpsu.gov.ua
Спроба прарыву на беларуска-украінскай мяжы. Фота – dpsu.gov.ua

Кіроўца – 30-гадовы грамадзянін Украіны – быў у стане алкагольнага апʼянення. Ён прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці за парушэнне памежнага рэжыму і злоснае непадпарадкаванне патрабаваннямі памежнікаў.

Памежнікі апублікавалі топ-5 здарэнняў на мяжы. Прарыву ўкраінскага джыпу з «узброенымі радыкаламі» там няма

ІІ belsat.eu

Hавiны