П'яную гарадзенку не пусцілі ў клуб – і яна яго «замініравала»


Ілюстратыўнае фота – TMZ / BACKGRID / Backgrid USA / Forum

Раніцай 15 снежня ў гарадзенскую міліцыю паступіў званок аб тым, што ў горадзе замініраваны начны клуб.

Экстранныя службы, якія выехалі на месца, эвакуявалі 70 гасцей і зладзілі праверку начной установы, але выбухоўкі і іншых небяспечных прадметаў там не знайшлі.

Аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў гарадзенскай міліцыі падае, што пра ілжывае мініраванне паведаміла мясцовая жыхарка 1994 года нараджэння.

Дзяўчыну затрымалі. Паводле медыкаў, яна была ў стане алкагольнага апʼянення.

Паводле міліцыі, матывам дзяўчыны стала крыўда на тое, што яе не пусцілі ў клуб.

Санкцыя артыкулу Крымінальнага кодэксу за ілжывае мініраванне – штраф, арышт, абмежаванне волі да трох гадоў або пазбаўленне волі да пяці гадоў.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў