«Открытая Россия» Хадаркоўскага самаліквідавалася


Расейскі апазіцыйны рух «Открытая Россия» ліквідавана па рашэнні канферэнцыі, якая прайшла 30 сакавіка ў сталіцы Латвіі Рызе. Пра гэта паведамілі ў суполцы «Команда Открытой России»» ў «Facebook’у».

«Сёння Расейскае грамадска-сеткавы рух «Открытая Россия» прыняло рашэнне пра ліквідацыю. Гэта ні ў якім разе не азначае, што мы прызнаем прэтэнзіі пракуратуры і Мінюста. Але калі для абароны актывістаў неабходна ліквідаваць прававую форму, мы зрабілі гэта», – адзначыў старшыня руху Андрэй Півавараў.

Движение Открытая Россия, учрежденное в ноябре 2016 года в Хельсинки, ликвидировано по решению конференции, которая…

Opublikowany przez Команда Открытой России Sobota, 30 marca 2019

Устаноўчая канферэнцыя арганізацыі прайшла ў Хельсінкі ў 2016 годзе, а зарэгістраваны рух быў у Вялікай Брытаніі. Першым старшынём арганізацыі абралі Міхаіла Хадаркоўскага.

26 красавіка 2017 года Генпракуратура РФ прызнала дзейнасць «Открытой России» непажаданай ў краіне. У 2019 года ў дачыненні да двух актывістаў руху – Анастасіі Шаўчэнкі і Максіма Вернікава – распачалі крымінальныя справы за дзейнасць непажаданай арганізацыі. Таксама прайшлі ператрусы ў іншых актывістаў. Усяго ў дачыненні да чальцоў руху за апошнія два гады распачалі некалькі дзясяткаў адміністрацыйных справаў за ўдзел у непажаданай арганізацыі.

31 сакавіка ў Рызе пройдзе першая канферэнцыя новай расейскай грамадскай арганізацыі «Открытая Россия», заснаванай ў Маскве 24 лютага 2019 года. Новая арганізацыя не зможа лічыцца непажаданай, бо створана ў Расеі і дзейнічае паводле мясцовых законах.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў