Онлайн-галасаванне на праймерыз завершылася. Хто перамог?

Апоўначы 1 траўня завершылася онлайн-галасаванне на праймерыз па выбарах адзінага кандыдата ад аб’яднанай апазіцыі. Пра гэта паведамляе старонка адзінага кандыдата ў Facebook.

За ўвесь час удзел у галасаванні ўзялі каля 4500 чалавек.

Перамогу на гэтым этапе атрымаў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў, за якога прагаласавалі 39,8 % выбарцаў.

На другім месцы старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч – 36,12 %.

Сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольгу Кавалькову падтрымалі 24,07 % удзельнікаў онлайн-галасавання.

Кнігі, стрымы і шмат працы: чым беларускія палітыкі займаюцца дома падчас пандэміі

Першым этапам праймерыз сталі паездкі па рэгіёнах па Беларусі. Тады галасаванне прайшло на сустрэчах у 13 гарадах Віцебшчыны ды Берасцейшчыны. Але ў сувязі з пачаткам эпідэміі каронавіруса паездкі былі адмененыя.

Таксама з праймерыз выйшлі лідар гонкі, сустаршыня БХД Павел Севярынец, які тады набраў больш за 48 % галасоў, і аўтсайдар, намеснік старшыні ПБНФ Аляксей Янукевіч (2 %). Юрыя Губарэвіча падтрымалі 35,5 % удзельнікаў галасавання офлайн, Мікалая Казлова – 8,7 %, Вольгу Кавалькову – 4 %.

Праймерыз – усё? Апазіцыю пасварылі каронавірус, настаўнікі і Канапацкая

Таксама пад пытаннем правядзенне выніковага кангрэсу, прызначанага на канец траўня.

МГ belsat.eu

Hавiны