Беларусь папрасіла Еўрапейскі Звяз дапамагчы фінансава ў барацьбе з каронавірусам і яго наступствамі.
Пра гэта 8 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Бруселі заявіў прадстаўнік ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Жузэп Бурэль.
«Так, Беларусь звярнулася па дапамогу сістэме аховы здароўя, а таксама па фінансавую дапамогу. Мы думаем, як адказаць».
Паводле яго, дакладны памер дапамогі яшчэ не вызначаны:
«Але магу сказаць, што яна складзе прыблізна € 60 млн, хаця гэта яшчэ не пацверджана».
Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя Беларусі, у краіне пацверджаныя 1066 выпадкаў заражэння каронавірусам, памерлі 16 чалавек. Каранцін не абвешчаны.
cez/belsat.eu wg l24.lt, theguardian.com